7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка прызнана лепшай тэнісісткай свету ў верасні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA).
Акрамя беларускі на гэта званне прэтэндавалі шостая ракетка планеты японка Наомі Осака і чэшка Караліна Плішкава, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу.
У мінулым месяцы Арына Сабаленка выйграла турнір катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухані і цяпер уваходзіць у топ-20 лепшых тэнісістак свету.