6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА. Беларуска Аліна Гарнасько заваявала трэцюю асабістую ўзнагароду спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы на ІІ Гульнях краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Другім фіналам дня для грацый сталі выступленні з мячом. Перамогу ў гэтай дысцыпліне атрымала наша Аліна Гарнасько (36,800 бала), якая сабрала поўны камплект медалёў Гульняў пасля серабра ў мнагабор'і і бронзы ў праграме з абручом. Яе сяброўка па камандзе Лізавета Зоркіна (34,150) заваявала бронзавы медаль, паміж дзвюма беларускамі ўклінілася расіянка Лала Крамарэнка.
Далей у спаборніцкай праграме нядзелі - індывідуальныя фіналы практыкаванняў з булавой і стужкай.