11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты павінны быць больш палітычна актыўнымі ўнутры краіны і на міжнароднай арэне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі мы некалькі разоў абмяркоўвалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў, я не адзін раз гаварыў, што нашым дэпутатам трэба дабавіць палітычнага складніка, у тым ліку ў нейкай ступені дыпламатычнага, каб дэпутаты былі больш актыўнымі палітычна як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што вырашаць важныя для краіны пытанні павінен не толькі кіраўнік дзяржавы, але і самі дэпутаты. "Хто, як не дэпутат, павінен падставіць сваё плячо, а недзе, можа, і наперад Прэзідэнта забегчы? Народная дыпламатыя падобна да дыпламатыі дэпутата. Гэтага складніка ў нашых дэпутатаў якраз і не хапае", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў высокую канкурэнцыю на выбарах. "Тое, што ў нас 4-5 чалавек на адно месца, - гэта вельмі добрая канкурэнцыя", - рэзюмаваў Прэзідэнт.