9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Беларусь памятае" ўпершыню пройдзе сёння на плошчы Перамогі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.
Пачатак акцыі - у 11.00. У ёй прымуць удзел грамадскасць горада Мінска, прадстаўнікі маладзёжных і дзіцячых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Людзі будуць трымаць у руках партрэты герояў вайны, сваіх родных як сведчанне памяці аб вайне і ўсенароднай удзячнасці пакаленню пераможцаў. Для ветэранаў на плошчы Перамогі ўстаноўлены трыбуны.
Затым да помніка на плошчы Перамогі будуць ускладзены кветкі, прагучыць вальс Перамогі. А ўвечары на пляцоўцы перад Вечным агнём адбудзецца святочны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь з удзелам беларускіх выканаўцаў і запрошаных артыстаў.
Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 1".