Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

28 Чэр 2018

Жарко: беларускі хакей павінен выйсці на новы ўзровень да дамашняга ЧС-2021

Жарко: беларускі хакей павінен выйсці на новы ўзровень да дамашняга ЧС-2021

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакей павінен выйсці на новы ўзровень да дамашняга чэмпіянату свету 2021 года. Такую задачу паставіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко перад новым кіраўніком ФХБ, падводзячы вынікі канферэнцыі федэрацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Васіль Жарко сказаў, што краіна жыве хакеем. Доказам таго служыць высокае наведванне матчаў мінскага "Дынама". "Аднак нацыянальная зборная пакінула элітны дывізіён. Вядома, вынік выступлення нездавальняючы. Лічу, Сямён Шапіра зрабіў шмат за год, але ён сам прыняў рашэнне пайсці ў адстаўку, ніхто яго да гэтага не падштурхоўваў. Задача перад новым кіраўніком і ўсім беларускім хакеем - як мага лепш падрыхтавацца да дамашняга чэмпіянату свету 2021 года. Для развіцця чэмпіянату будуць створаны каманды ў Пінску, Оршы, іншых гарадах. Неабходна, каб і мінскае "Дынама" станавілася касцяком для нацыянальнай зборнай. З клуба павінны прыходзіць і трэнеры, і ігракі", - адзначыў ён.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў перад усімі прысутнымі на канферэнцыі, што часу на разварушванне няма, трэба пачынаць работу і дабівацца новых перамог у айчынным хакеі.

Новым старшынёй ФХБ на справаздачнай канферэнцыі арганізацыі сёння выбраны вядомы хакеіст Генадзь Савілаў, які змяніў на гэтай пасадзе Сямёна Шапіру, які кіраваў беларускім хакеем крыху больш за год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі