Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

27 Лют 2019

Румас аб чэмпіянаце свету па хакеі ў Беларусі і Латвіі: планку не зніжаем

Румас аб чэмпіянаце свету па хакеі ў Беларусі і Латвіі: планку не зніжаем

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у 2021 годзе, які прымуць Беларусь і Латвія, павінен прайсці на высокім узроўні. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у час пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2021 годзе ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта. У нас ужо ёсць вопыт правядзення сусветнага першынства. Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе быў прызнаны Міжнароднай федэрацыяй хакея адным з лепшых у гісторыі і пабіў рэкорды наведвальнасці. У 2021 годзе мы праводзім чэмпіянат па хакеі з шайбай сумесна з Латвійскай Рэспублікай. Узровень гатоўнасці краіны да яго правядзення даволі высокі: ёсць лядовыя арэны, у сталіцы пабудавана дастатковая колькасць гасцініц і аб'ектаў грамадскага харчавання. Тым не менш мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб гэты чэмпіянат стаў яшчэ лепшым і больш паспяховым, чым папярэдні. Планку не зніжаем", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі - намеснік старшыні аргкамітэта Генадзь Савілаў адзначыў, што падрыхтоўка да чэмпіянату свету пачалася два гады таму. "Ужо сфарміравана дырэкцыя чэмпіянату, аргкамітэт, падпісаны трохбаковы дагавор з Міжнароднай федэрацыяй хакея, двухбаковы дагавор з Латвіяй, на выхадзе бізнес-план па падрыхтоўцы і правядзенні турніру. Шмат чаго зроблена, і самае галоўнае, што ёсць разуменне, што мы будзем рабіць далей", - сказаў ён.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай запланаваны ў Мінску і Рызе з 7 па 23 мая 2021 года. У ім прымуць удзел 16 каманд. У Мінску адбудуцца гульні адной групы (8 каманд) - 34 матчы, у тым ліку два чвэрцьфінальныя і два паўфінальныя матчы, матч за трэцяе месца і фінал.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі