8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З Беларусі ў Сірыю ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў адпраўлена гуманітарная дапамога, паведамілі БЕЛТА ў МНС.
"У склад грузу ўвайшлі тавары беларускай вытворчасці: лекавыя сродкі, цукар, трансфарматары, а таксама шасі, грузавікі, аўтабетоназмяшальнік, самазвал, седлавы цягач МАЗ", - гаворыцца ў паведамленні.
Агульную каардынацыю ўсіх работ па дастаўцы грузаў ажыццяўляюць работнікі МНС. "У беларускіх ратавальнікаў вялікі вопыт правядзення гуманітарных місій - дапамогу яны аказвалі больш за 70 разоў. Максімальнае садзейнічанне ажыццяўляюць Міністэрства прамысловасці, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства замежных спраў і іншыя ведамствы. Прыбыццё гуманітарнага грузу ў марскі порт Латакія ў Сірыі плануецца ў кастрычніку", - адзначылі ў МНС.
За апошнія гады гэта пятая гуманітарная місія па аказанні дапамогі Сірыі.