8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіяцыя МНС аказвае дапамогу ў тушэнні лясных пажараў у Турцыі, верталёты Мі-8 зрабілі ўжо больш за 30 вылетаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Авіятары МНС Беларусі з красавіка нясуць дзяжурства ў горна-лясістай мясцовасці і дапамагаюць у тушэнні пажараў у экасістэмах турэцкім ратавальнікам. "Два барты Мі-8 з пляцовак Мармарыс і Чанакале ўжо зрабілі 31 палёт, ажыццявілі 108 вадаскідаў. Іх агульны налёт складае больш за 50 гадзін. Лётны і тэхнічны склады МНС Беларусі прабудуць у Турцыі да кастрычніка", - расказалі ў міністэрстве.
Беларускія ратавальнікі не першы год ужо дапамагаюць у барацьбе з прыроднымі стыхіямі іншым краінам. Так, авіяцыя МНС задзейнічалася ў тушэнні лясных пажараў на тэрыторыях Грэцыі, Расіі, Латвіі і Грузіі, а таксама дапамагала пацярпелым ад паводкі жыхарам Сербіі.