6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава акажа гуманітарную падтрымку навучэнцам Данбаса. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у Крамлі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў расійскага лідара, у гуманітарны парадак дня дзейнасці Саюзнай дзяржавы ўключаны пытанні аказання дапамогі навучэнцам і ўстановам адукацыі Данбаса. Уладзімір Пуцін падзякаваў свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку за падтрымку гэтага пачынання і гатоўнасць фінансаваць праект з агульнага саюзнага бюджэту.
"Калі гэта не гуманітарныя пытанні, што тады ўвогуле можна аднесці да пытанняў гуманітарнага характару? Адукацыя, дапамога дзецям, маладым людзям - гэта, напэўна, заўсёды павінна быць у фокусе нашай увагі", - перакананы Прэзідэнт Расіі.