Гуманітарны праект дзяржаўнай установы "Гродзенскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" шукае спонсараў для ўзвядзення будынка стацыянарнага сацыяльнага пункта ў горадзе-спадарожніку Скідзелі з мэтай пашырэння сферы аказання сацыяльных паслуг.
Назва праекта: "Будаўніцтва стацыянарнага сацыяльнага пункта г. Скідзель"
Тэрмін рэалізацыі: 18 месяцаў
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова "Гродзенскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"
Мэта праекта: аказанне дапамогі інвалідам, дзецям-інвалідам, пажылым і іншым сацыяльна слабаабароненым катэгорыям грамадзян у сацыялізацыі, адаптацыі, рэабілітацыі і інтэграцыі іх у грамадска-сацыяльным асяроддзі
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
– паляпшэнне якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей-інвалідаў, а таксама іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян у стварэнні аптымальных умоў для паўнацэннага развіцця і раскрыцця магчымасцей праз сумесныя формы дзейнасці;
– развіццё маторных функцый, фізічных здольнасцей, інтэлекту, працоўных навыкаў;
– пашырэнне доступу да сацыяльных паслуг.
Мэтавая група: інваліды, дзеці-інваліды, ветэраны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне і іншыя сацыяльна слабаабароненыя катэгорыі грамадзян
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта: будаўніцтва новага будынка з безбар'ерным асяроддзем, набыццё новага абсталявання і мэблі, азеляненне прылеглай тэрыторыі.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 900 000
Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, г. Скідзель
Кантактная асоба: дырэктар ДУ "Гродзенскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва", тэл. (80152) 55 79 61, e-mail: grtcson@mail.ru, info@grtcson.by
Будзем рады супрацоўніцтву!