ТДА "Дызайн-студыя "АР НУВО" запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Мадэрнізацыя спальнага корпуса №12 ДАЛ "Сожскі бераг", ўрочышча "Чонкі" Гомельскага раёна".
Тэрмін рэалізацыі: 2 месяцы
Мэта праекта: Прадугледзець мадэрнізацыю спальнага корпуса №12 з усталяваннем душавых і санвузлоў для хлопчыкаў і дзяўчынак і прыбудовамі веранд.
У корпусе №12 выканаць перапланіроўку памяшканняў з усталяваннем 2 санвузлоў з душавымі кабінамі. Канструкцыі санвузлоў і душавых кабін – вільгацеўстоілівы гіпсакардон па металічным каркасе з абліцоўваннем керамічнай пліткай. Выканаць прыбудову двух веранд у драўляным каркасе. Водазабеспячэнне прадугледжваецца з існуючых сетак лагера. Каналізацыя – у існуючыя сеткі каналізацыі лагера. Гарачае водазабеспячэнне корпуса №12 выканаць ад бытавога воданагравальніка.
Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 28106
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Гомельскі раён, урочышча "Чонкі", ДАЛ "Сожскі бераг"
Кантактная асоба: Бейзераў Ігар Аляксандравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама, (0232) 53 78 35
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Капітальны рамонт стадыёна дзяржаўнай установы адукацыі "Аздараўленчы лагер "Казачная паляна", урочышча Церуха, Гомельскі раён, Гомельская вобласць".
Тэрмін рэалізацыі: 2 месяцы
Мэта праекта: Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы аздараўленчага лагера.
Задачы, якія плануюцца да выканання ў рамках рэалізацыі праекта: прадугледзець выкананне капітальнага рамонту з выкарыстаннем сучасных пакрыццяў.
Выканаць замену старога пакрыцця бегавой дарожкі. Правесці капітальны рамонт ямы для скачкоў, баскетбольнай, валейбольнай, гандбольнай пляцоўкі.
Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 37200
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Гомельскі раён, урочышча Церуха, ДУА "Аздараўленчы лагер "Казачная паляна"
Кантактная асоба: Бейзераў Ігар Аляксандравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама, (0232) 53 78 35
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта " Мадэрнізацыя дзяржаўнай установы адукацыі "Аздараўленчы лагер "Чонкаўскі бор", урочышча Чонкі, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Укараненне геліяводанагравальных установак для нагрэву вады".
Тэрмін рэалізацыі: 4 месяцы
Мэта праекта: зніжэнне энергазатрат, павелічэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, зніжэнне тэхнагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
Задачы, якія плануюцца да выканання ў рамках рэалізацыі праекта: павелічэнне аб'ёмаў выкарыстання ўласных энергарэсурсаў і развіццё новых.
Мантаж геліяводанагравальнай устаноўкі. Прадугледжана падключэнне да электрасеткі электрапровада-награвальнай устаноўкі, размешчанай у памяшканні пральні. Для ўліку і размеркавання электраэнергіі усталёўваецца шчыток ўлікова-размеркавальны з выключальнікам нагрузкі на ўводзе і выключальнікамі аўтаматычнымі на лініях выхаду. Прадугледжана ахова ад маланак абсталявання (геліякалектараў).
Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 21900
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Гомельскі раён, урочышча "Чонкі", ДУА аздараўленчы лагер "Чонкаўскі бор"
Кантактная асоба: Бейзераў Ігар Аляксандравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама, (0232) 53 78 35, Пугачова Вольга Анатольеўна, дырэктар установы адукацыі "Аздараўленчы лагер "Чонкаўскі бор", (8044) 717 54 01