Назва праекта: "Зялёны дом"
Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання "Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў"
Мэта праекта: фарміраванне і развіццё экалагічнай і працоўнай культуры пражываючых у доме-інтэрнаце.
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
1) навучанне працоўным навыкам пражываючых у доме-інтэрнаце для магчымай далейшай прафесійнай самарэалізацыі;
2) садзейнічанне экалагічнаму і працоўнаму выхаванню, развіццю самастойнасці пражываючых у доме-інтэрнаце;
3) забеспячэнне дома-інтэрната кветкава-дэкаратыўнымі раслінамі і вітамінізаванай экалагічна чыстай зелянінай.
Мэтавая група: 50 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
1) закупка і ўстаноўка неабходнага абсталявання (цяпліца, сістэма ацяплення, стэлажы);
2) набыццё садовых інструментаў, будаўнічых матэрыялаў, пасадачнага матэрыялу;
3) правядзенне заняткаў, майстар-класаў па вырошчванні расады.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 40 400
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в.Вялікія Карнышы
Кантактная асоба: Макусь Наталля Іванаўна, дырэктар Дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання "Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў", тэл./факс 8 01597 4-23-65, e-mail: novogr.di@mintrud.by