Назва праекта: "Здаровым быць модна" (рэканструкцыя спартыўнай залы для арганізацыі вучэбнай дзейнасці і вольнага часу вучняў)
Тэрмін рэалізацыі праекта: 2 гады
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 23 г. Гродна"
Мэта праекта: прафілактыка проціпраўных паводзін і сямейнага недабрабыту праз функцыянаванне ў школе сучаснай спартыўнай залы для заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
- прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыка сацыяльна-негатыўных з'яў у маладзёжным асяроддзі (скарачэнне злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, якія ўчыняюцца дзецьмі і падлеткамі);
- стварэнне ўмоў для дадатковай адукацыі вучняў у спартыўных секцыях і аб'яднаннях па інтарэсах;
- арганізацыя правядзення змястоўнага вольнага часу для шырокага кола моладзі і падлеткаў.
Мэтавая група:
- вучні школы (800);
- жыхары мікрараёна, у якім размешчана школа (вул. Болдзіна, пр. Будаўнікоў, БЛК, вул. Каліноўскага, вул. Урублеўскага).
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
- мадэрнізацыя школьнай спартыўнай залы;
- арганізацыя і правядзенне вучэбных заняткаў, заняткаў аб'яднанняў па інтарэсах з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця ў вучняў школы і мікрараёна;
- папулярызацыя здаровага ладу жыцця шляхам правядзення спартыўных мерапрыемстваў, спаборніцтваў і сяброўскіх сустрэч рознага ўзроўню;
- арганізацыя вольнага часу падлеткаў.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 100 000
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: г. Гродна, вул. Болдзіна, 12в
Кантактная асоба: Канюшкевіч Н.Г., дырэктар, тэл./факс: +375-152-442-142; e-mail: school23@mail.grodno.by