Назва праекта: рэстаўрацыя мемарыяльнага комплексу партызанскай славы "Хаваншчына"
Тэрмін рэалізацыі праекта: 18 месяцаў
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова культуры "Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей" аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцкага райвыканкама
Мэта праекта: развіццё ваенна-гістарычнага турызму, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі і фарміраванне цікавасці ў наведвальнікаў да ваенна-гістарычнага мінулага Беларусі на базе мемарыяльнага комплексу партызанскай славы "Хаваншчына".
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
- будаўніцтва зямлянак разведроты;
- рэканструкцыя драўляных збудаванняў (4-х домікаў);
- рэканструкцыя лясной школы;
- капітальны рамонт моста;
- набыццё дома "Партызанскага сувязнога".
Мэтавая група: падлеткі-школьнікі 6-18 гадоў; моладзь, студэнты 18-25 гадоў; дарослыя людзі 26-64 гадоў; пажылыя людзі, пенсіянеры 65 гадоў і старэйшыя.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта: замена бетонных апор і металічных канструкцый моста, рамонт драўлянага маставога палатна, устаноўка двухбаковых поручняў; рэканструкцыя драўляных збудаванняў (домікаў): замена сцен з бярвення, замена латы даху і дахавых пакрыццяў, рамонт печаў; будаўніцтва зямлянак; рэстаўрацыя школьных парт; абнаўленне і дапаўненне экспазіцыі прадметамі музейнага значэння (экспанатамі).
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 140 000
Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, в. Корачын, ур. Хаваншчына
Кантактная асоба: Р.І. Горбач, дырэктар ДУК "Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей", тэлефон 801645 93166, e-mail: raisa.gorbach5@mail.ru
Будзем рады супрацоўніцтву!