Гуманітарны праект дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі "Уздзенскі цэнтр развіцця дзіцяці "Вясёлка" шукае спонсараў.
Назва праекта: "Арганізацыя прадметна-прасторавага асяроддзя для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аслабленым здароўем "Сад радасці"
Тэрмін рэалізацыі праекта: 24 месяцы
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова дашкольнай адукацыі "Уздзенскі цэнтр развіцця дзіцяці "Вясёлка"
Мэты праекта: стварэнне адаптыўнага (безбар'ернага) прадметна-прасторавага адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі, што стане стымулам развіцця дзяцей, якія часта і доўга хварэюць, і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
1. Забяспечыць здароўезберагальную арганізацыю адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі;
2. Стварыць умовы для арганізацыі рацыянальнага харчавання дзяцей дашкольнага ўзросту;
3. Забяспечыць аказанне псіхалагічнай дапамогі і ўмацавання здароўя дзяцей, прафілактыкі захворвання.
Мэтавая група: выхаванцы дашкольнага ўзросту, якія пражываюць у гарадской мясцовасці:
- 92 (31%) выхаванцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць спецыфічныя цяжкасці ў навучанні. Для іх характэрны:
- 30 (10%) выхаванцаў санаторнай групы з катэгорыяй - часта і доўга хварэючыя (з рэспіраторнымі захворваннямі верхніх дыхальных шляхоў).
Кароткае абгрунтаванне: стварэнне ўмоў для навучання, развіцця і ўмацавання здароўя выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і выхаванцаў, якія часта і доўга хварэюць.
Чаканыя вынікі: набыццё спартыўнага, медыцынскага, сучаснага тэхналагічнага, вучэбна-нагляднага, камп'ютарнага абсталявання; аснашчэнне фізкультурнай залы дзіцячымі трэнажорамі, гульнявых пляцовак дзіцячымі гульнявымі комплексамі, абсталяванне сэнсарнага пакоя, рамонт санвузлоў, раздатачных, асфальтаванне тэрыторыі.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 300 000
Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: 223411 Беларусь, Мінская вобласць, г. Узда, вул. Савецкая, 13-б
Кантактная асоба: Ліпай Тамара Тадэвушаўна, загадчыца ДУДА "Уздзенскі цэнтр развіцця дзіцяці "Вясёлка",
раб. тэл. 8(01718)52-2-67,
мтс +375(29)7046591,
е-mail: uzda.dcrr@edu.minskregion.by
сайт: veselkauzda.edu.minskregion.by
сайт Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта: http://uzda.minsk-region.by