Назва праекта: "Рэабілітацыя маладых інвалідаў у спартыўнай зале на базе аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту"
Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Жыткавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Мэты праекта: паляпшэнне фізічнага стану і здароўя маладых інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту з мэтай стварэння магчымасці абслугоўваць ім сябе самастойна як мага даўжэй без дапамогі дзяржавы, шляхам садзейнічання ў рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і развіццё адаптыўнай фізічнай культуры і адаптыўнага спорту на тэрыторыі г. Жыткавічы шляхам стварэння шматфункцыянальнай спартыўнай залы на базе аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Жыткавіцкага ТЦСАН; стварэння "ўніверсальнага безбар'ернага асяроддзя" для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і інвалідаў.
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
1. Арганізаваць рэгулярныя заняткі ў трэнажорнай зале для інвалідаў і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама грамадзян пажылога ўзросту.
2. Арганізаваць умовы для правядзення заняткаў для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі.
3. Закупіць, даставіць і ўстанавіць неабходнае спецыялізаванае абсталяванне для спартыўнай залы.
Мэтавая група: інваліды, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і іх сем'і, грамадзяне пажылога ўзросту.
У выніку рэалізацыі праекта плануецца ахапіць не менш як 50 сем'яў і не менш як 80 чалавек.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
Дзейнасць па праекце ўключае тры этапы.
1-ы этап. Падрыхтоўчы. Закупка і дастаўка абсталявання, заключэнне дагавораў, уключэнне інвалідаў у групы для заняткаў адаптыўнай фізічнай культурай, правядзенне агульнага бацькоўскага сходу па арганізацыйных пытаннях, прыцягненне грамадзян пажылога ўзросту.
Будуць праведзены ўрачэбныя кансультацыі з інвалідамі і іх бацькамі па распрацоўцы індывідуальных методык заняткаў з улікам медыцынскіх паказанняў.
2-і этап. Асноўны. У рамках гэтага этапу будзе арганізавана:
1. Распрацоўка праграм заняткаў па рэабілітацыі для груп інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту спецыялістамі: кансультацыі з урачом па лячэбнай фізкультуры, трэнерам па адаптыўнай фізкультуры.
2. Прыцягненне псіхолага для кансультацыі і дапамогі.
Аздараўленчыя заняткі для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату з'яўляюцца найбольш эфектыўным сродкам комплекснай рэабілітацыі, карэкцыі і кампенсацыі рухальных парушэнняў, развіцця фізічных якасцей і каардынацыйных здольнасцей, а таксама выхоўваюць эмацыянальна-валявыя і асобасныя якасці. Несумненна, будзе ўлічвацца фактар медыцынскіх паказанняў індывідуальна па кожным. Заняткі будуць праводзіць трэнеры па адаптыўнай фізкультуры, якія маюць кваліфікацыю і вопыт работы.
3. Цыкл кансультацый для бацькоў па праграмах заняткаў па рэабілітацыі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, кансультацыі спецыялістаў па актуальных для бацькоў пытаннях.
4. Правядзенне сумесных заняткаў і спартыўных мерапрыемстваў, вольнага часу сем'яў з дзецьмі-інвалідамі, інвалідамі і грамадзянамі пажылога ўзросту.
3-і этап. Заключны.
1. Збор зваротнай сувязі ад удзельнікаў праекта. Правядзенне паўторных медыцынскіх абследаванняў з мэтай выяўлення дасягнутых вынікаў. Аналіз атрыманых даных і падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта.
2. Падрыхтоўка відэадыска з матэрыяламі аб рэалізацыі праекта для далейшага распаўсюджвання сярод зацікаўленых арганізацый і бацькоў дзяцей-інвалідаў.
3. Планаванне далейшай работы з мэтавай групай па выніках рэалізацыі праекта.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 115 511
Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, г. Жыткавічы
Кантактная асоба: Марозава А.С., спецыяліст па сацыяльнай рабоце, (802353) 21796, alyona2017@list.ru