Тэрмін рэалізацыі праекта: 12 месяцаў
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова спецыяльнай адукацыі "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пінскага раёна"
Мэта праекта: забеспячэнне даступнасці адукацыі, паляпшэнне ўмоў навучання і выхавання дзецям з парушэннямі ў развіцці і інваліднасцю Пінскага раёна Брэсцкай вобласці
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
- адаптацыя і інтэграцыя дзяцей з парушэннямі ў развіцці і інваліднасцю ў сучаснае грамадства (дзеці з аўтызмам, сіндромам Даўна, ДЦП і інш.);
- мадэрнізацыя памяшканняў для забеспячэння даступнасці для дзяцей з парушэннямі ў развіцці і інваліднасцю (дзеці з аўтызмам, сіндромам Даўна, ДЦП і інш.);
- абсталяванне памяшканняў для работы з дзецьмі з парушэннямі ў развіцці і інваліднасцю (пакой для дзяцей з аўтызмам, зала лячэбнай фізічнай культуры і эргатэрапіі, пакой сацыяльна-бытавой арыенціроўкі, актавая зала, бібліятэка і лекатэка, пакой назіранняў);
- будаўніцтва надворных сэнсарных пляцовак для гульняў і мерапрыемстваў з дзецьмі з парушэннямі ў развіцці і інваліднасцю;
- набыццё сэнсарнага, рэабілітацыйнага, гульнявога, аўдыя-, відэаабсталявання.
Мэтавая група: дзеці з парушэннямі ў развіцці і інваліднасцю Пінскага раёна ва ўзросце ад нараджэння да 18 гадоў, якія наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
- рэканструкцыя і мадэрнізацыя памяшканняў;
- правядзенне рамонту памяшканняў;
- арганізацыя безбар'ернага і адаптыўнага асяроддзя ў памяшканнях і на вуліцы;
- набыццё сэнсарнага, рэабілітацыйнага, гульнявога, аўдыя-, відэаабсталявання;
- набыццё мэблі і абсталявання.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): $950 000
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Брэсцкая вобласць, горад Пінск
Кантактная асоба: І.У.Амяляшчык, дырэктар, 80165 366170; + 37529 3298058, e-mail: ckro@roo-pinsk.gov.by