Назва праекта: "Сацыяльнае таксі"
Тэрмін рэалізацыі праекта: 12 месяцаў
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: установа "Ельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"
Мэты праекта: у Ельскім раёне праз паслугі сацыяльнага таксі забяспечыць інвалідаў I і II груп, інвалідаў-калясачнікаў, інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх па льготах грамадзян, адзінока пражываючых непрацаздольных інвалідаў I і II груп, адзінокіх пенсіянераў, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, апякунскія сем'і атрыманнем даступных транспартных паслуг для павышэння ўзроўню сацыяльнай інтэграцыі ў сучаснае грамадства.
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
- пашырыць пералік паслуг ва ўстанове "Ельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" шляхам прадастаўлення паслугі сацыяльнага таксі;
- правесці інфармацыйную кампанію па пашырэнні транспартных паслуг сацыяльнага таксі для інвалідаў I і II груп, інвалідаў-калясачнікаў, інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх па льготах грамадзян, адзінока пражываючых непрацаздольных інвалідаў I і II груп, адзінокіх пенсіянераў, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, апякунскіх сем'яў;
- за час работы праекта забяспечыць транспартнымі паслугамі інвалідаў I і II груп, інвалідаў-калясачнікаў, інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх па льготах грамадзян, адзінока пражываючых непрацаздольных інвалідаў I і II груп, адзінокіх пенсіянераў, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, апякунскія сем'і.
Мэтавая група: інваліды I і II груп, інваліды-калясачнікі, інваліды з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх па льготах грамадзяне, адзінока пражываючыя непрацаздольныя інваліды I і II груп, адзінокія пенсіянеры, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, апякунскія сем'і, якія пражываюць на тэрыторыі Ельскага раёна.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
- набыццё спецыялізаванага транспарту;
- правядзенне неабходных працэдур для работы сацыяльнага таксі (зарэгістраваць транспартны сродак у натарыяльнай канторы, правесці дыягностыку транспартнага сродку, апламбаваць спідометр, застрахаваць аўтамабіль, аформіць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, заключыць дагавор з вадзіцелем);
- арганізацыя рабочага месца дыспетчара (набыццё тэлефоннага апарата, камп'ютара, ксеракса, рабочага стала, крэсла для аператара);
- стварэнне камп'ютарнай базы даных для колькаснага і якаснага ўліку рэалізацыі праекта і аказваемых паслуг;
- правядзенне інфармацыйнай кампаніі аб рабоце сацыяльнага таксі з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі;
- аказанне транспартных паслуг інвалідам.
Гэты праект накіраваны на вырашэнне сацыяльных задач, звязаных з даступнасцю асяроддзя жыццядзейнасці групы насельніцтва Ельскага раёна - інвалідаў I і II груп (627 чалавек), у тым ліку з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх па льготах грамадзяне (55 чалавек), адзінока пражываючыя непрацаздольныя інваліды I і II груп (310 чалавек), адзінокія (360 чалавек), сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў (82 сям'і), апякунскія сем'і (49 сем'яў).
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 75 250
Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Ельскі раён, г. Ельск
Кантактная асоба: Н.Г.Мядзведская - загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання. Тэлефон (802354) 2-41-30; (802354) 2-29-33, e-mail: elsk-tcson@tut.by