Гуманітарны праект ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна" шукае спонсараў.
Назва праекта: "Сацыяльнае таксі"
Тэрмін рэалізацыі: 12 месяцаў
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна"
Мэта праекта: забяспечыць інвалідаў I і II груп, інвалідаў-калясачнікаў, інвалідаў з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату, якія пражываюць у Ваўкавыскім раёне, атрыманнем даступных транспартных паслуг для павышэння ўзроўню сацыяльнай інтэграцыі ў сучаснае грамадства праз паслугі сацыяльнага таксі.
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
– пашырыць пералік паслуг у дзяржаўнай установе "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна" шляхам прадастаўлення паслугі сацыяльнага таксі;
– правесці інфармацыйную кампанію па пашырэнні бясплатных, дабрачынных транспартных паслуг сацыяльнага таксі для дзяцей інвалідаў, дзяцей інвалідаў-калясачнікаў, інвалідаў-калясачнікаў, інвалідаў з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату і іх сем'яў;
– забяспечыць бясплатнымі транспартнымі паслугамі, за час работы праекта, дзяцей інвалідаў, дзяцей інвалідаў-калясачнікаў, інвалідаў-калясачнікаў, інвалідаў з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату і іх сем'яў.
Мэтавая група: дзеці інваліды, дзеці інваліды-калясачнікі, інваліды-калясачнікі, інваліды з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату і іх сем'і, якія пражываюць у Ваўкавыскім раёне.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
– набыццё спецыялізаванага транспарту;
– правядзенне неабходных працэдур для работы сацыяльнага таксі (зарэгістраваць транспартны сродак у натарыяльнай канторы, правесці дыягностыку транспартнага сродку, апламбаваць спідометр, застрахаваць аўтамабіль, аформіць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, заключыць дагавор з вадзіцелем);
– арганізацыя рабочага месца дыспетчара (арэнда памяшкання; набыццё тэлефоннага апарата, камп’ютара, ксеракса, рабочага стала, крэсла для аператара);
– стварэнне камп’ютарнай базы даных для колькаснага і якаснага ўліку рэалізацыі праекта і аказваемых паслуг;
– правядзенне інфармацыйнай кампаніі аб рабоце сацыяльнага таксі з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі;
– аказанне транспартных паслуг інвалідам.
Гэты праект накіраваны на вырашэнне сацыяльных задач, звязаных з даступнасцю асяроддзя жыццядзейнасці групы насельніцтва Ваўкавыскага раёна – інвалідаў I (714 чалавек) і II (1415 чалавек) груп, у тым ліку з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 75 250
Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, г. Ваўкавыск
Кантактная асоба: Дуброўка Алена Раманаўна, дырэктар ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна", тэл. (80151) 26 39 05
Будзем рады супрацоўніцтву!