Назва праекта: "Развіццё гісторыка-культурнага турызму ў Шаркаўшчынскім рэгіёне праз захаванне і рэнавацыю помніка архітэктуры і гісторыі былой сядзібы Шырынаў"
Тэрмін рэалізацыі праекта: 24 месяцы
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: установа культуры "Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча"
Мэта праекта: стварыць умовы для прыцягнення турыстаў і папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу Шаркаўшчынскага рэгіёна
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
- правесці рэнавацыю былой сядзібы Шырынаў, у якой знаходзіцца ўстанова культуры "Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча";
- удасканальваць работу па прадастаўленні турыстычных паслуг і папулярызацыі гісторыі і культуры Шаркаўшчынскага рэгіёна;
- папулярызацыя нематэрыяльнай спадчыны Я.Драздовіча праз стварэнне новых экспазіцый;
- стварэнне магчымасці для веласіпеднага турызму па маршруце "Сцяжынкамі Я.Драздовіча";
- добраўпарадкаванне прылеглай да сядзібы тэрыторыі.
Мэтавая група: турысты і наведвальнікі з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і замежжа, турыстычныя агенцтвы, мясцовыя жыхары.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
- касметычны рамонт фасада гістарычнага будынка, унутраных памяшканняў, рамонт водаправода і каналізацыі;
- стварэнне новых экспазіцый для больш шырокай папулярызацыі нематэрыяльнай спадчыны Я.Драздовіча;
- стварэнне арт-галерэі для арганізацыі выстаў беларускіх мастакоў, удзельнікаў пленэраў;
- добраўпарадкаванне музеефікаваных месцаў для пражывання турыстаў;
- распрацоўка мабільнага дадатку па турыстычнай навігацыі на 3 мовах (беларуская, руская, англійская);
- распрацоўка лінейкі сувенірнай прадукцыі і ўладкаванне сувенірнай крамы;
- набыццё веласіпедаў;
- добраўпарадкаванне пешаходных зон, азеляненне.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 79 000
Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аграгарадок Германавічы
Кантактная асоба: Л.К.Навіцкая, дырэктар, 802154 69293, germanovichi@mail.ru