Гуманітарны праект дзяржаўнай установы "Крупскі гарадскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс" шукае спонсараў.
Назва праекта: "Даступны спорт". Добраўпарадкаванне адкрытага плоскаснага збудавання футбольнае поле "Лебартова".
Тэрмін рэалізацыі праекта: 24 месяцы
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама
Мэты праекта:
- стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць магчымасць для насельніцтва весці здаровы лад жыцця, сістэматычна займацца фізкультурай і спортам;
- фарміраванне жыццёвых норм, якія садзейнічаюць захаванню і ўмацаванню здароўя, выпрацоўцы стэрэатыпаў здаровага ладу жыцця для эфектыўнага процідзеяння негатыўным фактарам сацыяльнага асяроддзя дзяцей і падлеткаў, студэнцкай моладзі, інвалідаў, дарослага насельніцтва, якія пражываюць на тэрыторыі горада Крупкі і Крупскага раёна, у тым ліку дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, знаходзяцца на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх і абароне іх правоў, дзяцей-сірот, а таксама павелічэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу;
- развіццё інфраструктуры фізічнай культуры і спорту Крупскага раёна ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі бяспекі і камфортнасці;
- паляпшэнне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод насельніцтва.
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
- уладкаванне сінтэтычнага пакрыцця лёгкаатлетычнай бегавой дарожкі вакол футбольнага поля;
- уладкаванне зборна-разборных хуткаўзводзімых трыбун з навесам на 200 пасадачных месцаў для гледачоў;
- уладкаванне 2-х лавак для запасных ігракоў з навесам па 8 пасадачных месцаў;
- уладкаванне каманднага блока для судзейскай брыгады;
- уладкаванне 2-х мабільных раздзявалак, з душам і туалетамі, прызначаных для пераапранання і адпачынку спартсменаў;
- замена агароджы і цэнтральных варот "Футбольнага поля "Лебартова";
- уладкаванне ўніверсальнай пляцоўкі для міні-футбола; валейбола; баскетбола; тэніса;
- уладкаванне асвятлення спартыўных пляцовак;
- уладкаванне электроннага табло.
Мэтавая група: усе ўзроставыя і сацыяльныя катэгорыі грамадзян
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі, добраўпарадкавання футбольнага поля "Лебартова".
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 200 000
Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Мінская вобласць, горад Крупкі
Кантактная асоба:
У.А. Ахрамчук, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама, тэлефон +375 1796 26 459, e-mail: ofkst.krupki@tut.by;
Н.А. Глінская, дырэктар ДУ "Крупскі гарадскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс", тэлефон +375 1796 55 274, е-mail: krupki.FOK@yandex.by