Назва праекта: "Аснашчэнне інавацыйнымі тэхналогіямі ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна" з мэтай паляпшэння даступнасці і якасці сацыяльных паслуг для людзей з парушэннем зроку і слыху"
Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год з пачатку рэалізацыі праекта
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна"
Мэты праекта:
Садзейнічанне паспяховай сацыялізацыі мэтавай групы з дапамогай інавацыйных сродкаў і інтэграцыі ў супольнасць грамадзян з інваліднасцю.
Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра для паляпшэння даступнасці і якасці сацыяльных паслуг і дапамогі для людзей з парушэннем зроку і слыху.
Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
1. Аснасціць інфраструктуру цэнтра тэхналагічным абсталяваннем даступнасці для грамадзян з парушэннем зроку і слыху.
2. Падрыхтаваць вучэбныя праграмы з мэтай навучання спецыялістаў і супрацоўнікаў навыкам карыстання тэхнічнымі інавацыйнымі сродкамі, перадача вопыту партнёрам.
3. Правесці розныя мерапрыемствы з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў для прыцягнення мэтавай групы ў створаную інфраструктуру.
Мэтавая група: людзі з інваліднасцю, наведвальнікі цэнтра з парушэннем зроку і слыху.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
- Набыццё і ўстаноўка моўнага інфарматара для інвалідаў і людзей са слабым зрокам, які размяшчаецца над уваходнай групай памяшкання. Актывацыя адбываецца з дапамогай устройства, што знаходзіцца ў інваліда. Перадача галасавога паведамлення ажыццяўляецца праз убудаваны дынамік або перадаецца па радыёсувязі на абаненцкае ўстройства. Гукавы маяк ІС перадае інфармацыю аб арганізацыі: назву, графік работы, сферу дзейнасці; арыентуе інваліда ўнутры будынка. Перадае гукавы сігнал арыентавання. Моўны электронны інфарматар неабходны для бяспечнага і свабоднага перамяшчэння без пабочнай дапамогі людзей са слабым зрокам. Карыстаючыся гэтым прыборам, яны змогуць больш упэўнена арыентавацца ва ўстанове, заходзіць у неабходныя кабінеты, жыць больш паўнацэнным жыццём.
Інфарматар стацыянарны прызначаны для гукавой і візуальнай адаптацыі памяшканняў і будынкаў для інвалідаў па зроку, людзей са слабым зрокам і іншых маламабільных груп насельніцтва.
- спецыяльнае электраакустычнае абсталяванне для людзей з парушэннем слыху;
- правядзенне семінараў-трэнінгаў для спецыялістаў;
- арганізацыя майстар-класаў па карыстанні інавацыйнымі тэхналогіямі.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 100 000
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г.Гродна, вул.Сацыялістычная, 37
Кантактная асоба: В.М. Шабаль, дырэктар ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Гродна", 0152 771506