Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

5 Крс 2021

Гуманітарны праект аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Брэсцкай вобласці шукае спонсараў

Гуманітарны праект аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Брэсцкай вобласці шукае спонсараў

Назва праекта: Мадэрнізацыя дзіцячага аздараўленчага лагеря "Дубок"

Тэрмін рэалізацыі праекта: 1,5 года

Арганізацыя-заяўнік, што прапануе праект: аддзел па адукацыі Пружанскага райвыканкама

Мэта праекта: падтрыманне здаровага ладу жыцця і ўмацаванне здароўя розных катэгорый дзяцей Пружанскага раёна на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Дубок"

Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

1. Мадэрнізацыя спальных карпусоў:
- перапланіроўка спальных пакояў,
- замена пакрыцця даху;
- замена аконных і дзвярных праёмаў;
- будаўніцтва санвузлоў;
- унутраныя аддзелачныя работы;
- работы па рамонце фасада будынкаў.

2. Будаўніцтва санітарнага блока:
- распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі;
- будаўніцтва будынка санітарнага блока;
- добраўпарадкаванне санітарных памяшканняў;
- арганізацыя інжынерных сетак (водаправод, каналізацыя).

3. Капітальны рамонт клуба і медыцынскага пункта:
- распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі;
- замена пакрыцця даху;
- замена аконных і дзвярных праёмаў;
- унутраныя аддзелачныя работы;
- работы па рамонце фасадаў будынкаў.

Мэтавая група: дзеці ва ўзросце 6-18 гадоў

Сціслае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

1. капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі двух спальных корпусаў ДАЛ "Дубок";
2. будаўніцтва санітарнага блока з душавымі і санітарнымі вузламі на тэрыторыі ДАЛ "Дубок";
3. капітальны рамонт клуба і медыцынскага пункта ДАЛ "Дубок".

Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 1 500 000

Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара: 1 485 000
  • Суфінансаванне: 15 000

Месца рэалізацыі праекта: Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, в. Паддубна

Кантактная асоба: А.У.Копыл, загадчык сектара па пытаннях сацыяльнага забеспячэння правоў непаўналетніх, тэлефон 801632 93931, e-mail: zn-roo@pruzhany.by

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі