6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з разбуральнымі землетрасеннямі ў Сірыі і Турцыі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага аб гатоўнасці МНС Беларусі да аказання дапамогі пацярпелым дзяржавам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даручыў накіраваць у Турэцкую Рэспубліку аварыйна-выратавальны атрад МНС, атэставаны па міжнародных стандартах ААН, у складзе 64 спецыялістаў з тэхнікай і рыштункам, прызначанымі для правядзення аварыйных і пошукава-выратавальных работ.
Даручана таксама прапрацаваць пытанне накіравання ў Сірыю грузу з гуманітарнай дапамогай.