У час сустрэчы. Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі
28 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Японская прэфектура Міягі і Беларусь будуць развіваць супрацоўніцтва ў аздараўленні дзяцей, паведамілі БЕЛТА ў дыпламатычнай місіі Беларусі ў Токіа.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін гэтымі днямі наведаў гэту прэфектуру. На сустрэчы з намеснікам губернатара рэгіёна Акіешы Кавабатам абмяркоўвалася наладжванне кантактаў прэфектуры з Мінскай вобласцю, разглядаліся стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж беларускімі і рэгіянальнымі японскімі арганізацыямі ў галіне маладзёжнага абмену. Акіешы Кавабата выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву Беларусі за дапамогу, што аказваецца ў аздараўленні дзяцей з пацярпелых ад землетрасення і цунамі рэгіёнаў.
З мэрам Сендая Кадзука Коры дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні сумеснай работы па развіцці пабрацімскіх сувязей з Мінскам і правядзенні прэзентацыі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Японіі.
Перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва можа стаць узаемны абмен турыстычнымі групамі. Гэта і іншыя пытанні абмяркоўваліся на сустрэчы беларускага дыпламата з кіраўніцтвам мэрыі горада Мацусіма.
На пашыранай сустрэчы з удзельнікамі летняй праграмы адпачынку ў Беларусі, на якой прысутнічалі больш за 60 дзяцей з прэфектуры Міягі, выказваліся словы ўдзячнасці ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы за шматгадовую дапамогу, што аказваецца нашай краінай па аздараўленні японскіх дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў у "Зубраняці". На мерапрыемстве з прадстаўнікамі японскіх грамадскіх арганізацый, якія ўдзельнічаюць у маладзёжных абменах, разглядаліся магчымасці арганізацыі чарговага выезду японскіх дзяцей на аздараўленне ў Беларусь.
У час сустрэчы. Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі