Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна" (Мінская вобласць) запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Укараненне мадэлі бесперапыннага суправаджэння дзіцяці ранняга ўзросту з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця пры дапамозе дыстанцыйнага навучання законных прадстаўнікоў".
Тэрмін рэалізацыі: 2018–2021 гады
Мэты праекта:
Галоўная мэта праекта – стварэнне ўмоў для забеспячэння бесперапыннасці і эфектыўнасці ранняй комплекснай дапамогі дзецям ранняга ўзросту АПФР пры дапамозе арганізацыі дыстанцыйнага навучання іх законных прадстаўнікоў.
Рэалізацыя праграмы праекта дасць магчымасць стварыць адзіную інфармацыйна-асветніцкую прастору дыстанцыйнага суправаджэння законных прадстаўнікоў дзяцей з АПФР ранняга ўзросту, якое ўключае разнастайныя электронныя адукацыйныя рэсурсы; забяспечыць унікальную магчымасць стварэння адкрытага інфармацыйна-развіццёвага адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.
Для рэалізацыі праекта ёсць кабінеты ранняй комплекснай дапамогі, медыцынскія кабінеты; створана адаптыўнае адукацыйна-развіваючае асяроддзе. Але праблема заключаецца ў тым, што ва ўстанове няма пад'ёмніка для дастаўкі дзяцей у кабінеты ранняй комплекснай дапамогі, масажны, фізіяпрацэдурны, кабінет педагога-псіхолага і пакой рэлаксацыі, якія размешчаны на другім паверсе. І гэта стварае цяжкасці для бацькоў, так як большасць дзяцей ранняга ўзросту з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі самастойна не перасоўваюцца.
Задачы да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
Мэтавая група:
Дзеці ад 0 да 3 гадоў, ад 3 да 8 гадоў, ад 8 да 18 гадоў.
Законныя прадстаўнікі старэйшыя за 18 гадоў.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
Работа па рэалізацыі праекта прадугледжвае дыстанцыйнае навучанне бацькоў, правядзенне заняткаў, псіхалагічных трэнінгаў, практыкумаў, рэабілітацыйных мерапрыемстваў у самой установе. Набыццё пад'ёмніка для дастаўкі дзяцей на другі паверх палегчыла б доступ большасці дзяцей ранняга ўзросту з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, якія самастойна не перасоўваюцца, у кабінеты ранняй комплекснай дапамогі, масажны, фізіяпрацэдурны, кабінет педагога-псіхолага і пакой рэлаксацыі, размешчаныя на другім паверсе.
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 5000
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Мінская вобласць, г. Маладзечна
Кантактная асоба: Шэпеленка Анжаліка Міхайлаўна, дырэктар ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна"
+375 176766972, ckroirmolodechno@tut.by