Установа "Быхаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" (Магілёўская вобласць) запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Залаты век – залатая гародніна".
Тэрмін рэалізацыі: 1 год (1 студзеня – 31 снежня 2019 г.)
Мэта праекта: Арганізацыя вытворчасці арганічнай плодаагародніннай прадукцыі для аддзялення кругласутачнага знаходжання, для магчымасці разнастаіць харчаванне і прыцягнуць (па жаданні) да працатэрапіі людзей, якія пражываюць у аддзяленні.
Задачы да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
Мэтавая група: Пенсіянеры і інваліды, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта: Купля абсталявання, садовага інвентара, насення, саджанцаў і інш. Навучанне па апрацоўцы зямлі, правільнай пасадцы саджанцаў, па догляду за агародніннымі культурамі, па падрыхтоўцы і захоўванні вырашчанай прадукцыі. Пасадка саджанцаў пладовых культур. Устаноўка цяпліцы для магчымасці вырошчваць расады гародніны. Падрыхтоўка і арганізацыя захоўвання вырашчанай прадукцыі.
Агульны аб'ём фінансавання праекта (у дoларах ЗША): 44390
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, в. Грудзінаўка
Кантактная асоба: Якаўлева Надзея Вітальеўна, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Установы "Быхаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"
+375 (2231) 71724, byhov03c@gmail.com