Дзяржаўная ўстанова "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна" (Віцебская вобласць) запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Да здароўя без лекаў!".
Тэрмін рэалізацыі: 2019 год
Мэта праекта: Умацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя, забеспячэнне актыўнага ладу жыцця пажылых грамадзян горада Браслава, Ахрэмавецкага, Опсаўскага, Слабодкаўскага сельскіх саветаў (не менш за 300 чалавек) шляхам арганізацыі заняткаў у "Школе гармоніі, здароўя і актыўнага даўгалецця".
Задачы:
1. Для аказання дапамогі грамадзянам пажылога ўзросту ў захаванні здароўя, актывізацыі жыццёвай пазіцыі, пераадоленні адзіноты на працягу 2-х месяцаў стварыць перасоўную "Школу гармоніі, здароўя і актыўнага даўгалецця".
2. Арганізаваць рэгулярнае аказанне паслуг для пажылых людзей у "Школе гармоніі, здароўя і актыўнага даўгалецця" і выязную працу праз клубную дзейнасць па 4 напрамках:
3. Падчас рэалізацыі праекта павысіць інфармаванасць насельніцтва горада Браслава і Браслаўскага раёна аб неабходнасці вядзення здаровага ладу жыцця.
Мэтавая група: Пажылыя грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі горада Браслава, а таксама Ахрэмавецкага, Опсаўскага, Слабодкаўскага сельскіх саветаў, старэйшыя за 60 гадоў.
У рамках рэалізацыі задачы №1 плануюцца:
1. Круглы стол "Даўгалецце і ЗЛЖ". Міжведамаснае ўзаемадзеянне грамадскіх аб'яднанняў і органаў самакіравання ў рэалізацыі ініцыятывы.
2. Пасяджэнне каардынацыйнай Рады.
3. Конкурс на лепшы лагатып да дэвізу "Да здароўя без лекаў!".
4. Заказ, набыццё, дастаўка абсталявання і мэблі для перасоўнай "Школы гармоніі, здароўя і актыўнага даўгалецця".
5. Семінар-трэнінг па навучанні скандынаўскай хадзьбе. Падрыхтоўка валанцёраў з ліку членаў грамадскага аб'яднання, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце для аказання якасных паслуг.
6. Урачыстае адкрыццё перасоўнай "Школы гармоніі, здароўя і актыўнага даўгалецця":
7. Семінар-брыфінг "Сем складнікаў здароўя" для сацыяльных работнікаў, старэйшын, валанцёраў.
У рамках рэалізацыі задачы №2 плануюцца:
1. Гарадская спартакіяда "Супер СТАРт"
2. Паход выхаднога дня "Хадзіце на здароўе!"
3. Псіхалагічны трэнінг "Маё здароўе мяне беражэ"
4. Лекторый "На здаровай хвалі" (прафілактыка алкагольнай і тытунёвай залежнасці)
5. Круглы стол па выніках ініцыятывы
У рамках рэалізацыі задачы №3 плануюцца:
1. Работа перасоўнай выставы "Здароўе – мудрых ганарар"
2. Выраб і распаўсюджванне друкаванай прадукцыі. Выданне асветніцкага календара "Здароўе круглы год", які папулярызуе здаровы лад жыцця.
3. Падрыхтоўка і прадстаўленне матэрыялаў аб мерапрыемствах і па тэматыцы праекта ў раённай газеце "Браслаўская звязда", на афіцыйным сайце Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, на партале Браслаўскага рэгіёна Вraslaw.by.
Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 13114
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)
Месца рэалізацыі праекта: Віцебская вобласць, г. Браслаў
Кантактная асоба: Максімавіч Ірына Станіславаўна, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна"
+375 (2153) 63222, tcsonbraslav@vitebsk.by