Дзяржаўная ўстанова "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" (Віцебская вобласць) запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Творчая майстэрня "Эўрыка" для асоб з абмежаванымі магчымасцямі".
Тэрмін рэалізацыі: 3 гады
Мэта праекта: Самарэалізацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх прафесійная рэабілітацыя, прадастаўленне ім дадатковага заробку.
Задачы да выканання ў рамках рэалізацыі праекта: Стварэнне і абсталяванне творчай майстэрні. Стварэнне зон для арганізацыі харчавання, вольнага часу, развіцця, навучання прафесійным навыкам. Прыцягненне наведвальнікаў да працоўнай дзейнасці.
Мэтавая група: Праект разлічаны на грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, а таксама на зацікаўленых асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у рэгіёне.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
1. Функцыянаванне швейнай майстэрні для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі:
1.1. набыццё швейнага абсталявання
1.2. набыццё мэблі
1.3. правядзенне майстар-класаў для асоб з абмежаванымі магчымасцямі
1.4. удзел у выставах-кірмашах рэгіянальнага, абласнога, рэспубліканскага значэння
2. Арганізацыя работы па развіцці творчых здольнасцяў у людзей з абмежаванымі магчымасцямі
2.1. аснашчэнне кабінета гуртковай работы
2.2. правядзенне майстар-класаў для асоб з абмежаванымі магчымасцямі
2.3. правядзенне навучальных семінараў (не менш за тры за перыяд праекта) з супрацоўнікамі устаноў сацыяльнай сферы
3. Арганізацыі харчавання наведвальнікаў аддзялення
3.1 набыццё абсталявання і мэблі
3.2 правядзенне навучальных заняткаў па самастойным прыгатаванні ежы
4. Арганізацыя вольнага часу асоб з абмежаваннямі і іх сем'яў
4.1. набыццё абсталявання і мэблі для правядзення культурных мерапрыемстваў
4.2. набыццё абсталявання, інвентара для арганізацыі спартыўна-аздараўленчай работы
Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 36735.77
Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША):
Месца рэалізацыі праекта: Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў пры дзяржаўнай установе "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна", размешчанае па адрасе: г. Орша, вул. Дзяржынскага, д.5а, дзе штодня ажыццяўляецца садзейнічанне асобам з абмежаванымі магчымасцямі ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі.
Кантактная асоба: Муранкова Кацярына Васільеўна, дырэктар ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна"
+375 216 54-06-13, +375 33 6796775, tscon.orsha@mail.ru