14 лютага, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ваенныя медыкі з атрада спецыяльнага прызначэння рыхтуюцца да вылету з аэрадрома Мачулішчы ў Сірыю для дапамогі ў ліквідацыі наступстваў землетрасення, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Сірыю адправяцца 45 ваенных медыкаў для аказання гуманітарнай і медыцынскай дапамогі пацярпелым ад разбуральнага землетрасення. Беларусаў даставіць расійскі борт Іл-76МД. Атрад разгорне ваенна-палявы шпіталь, дзе будуць прыёмнае, шпітальнае, аперацыйнае, дыягнастычнае і рэанімацыйнае аддзяленні. Лагер будзе разгорнуты на працягу сутак. Сярод спецыялістаў - хірургі, тэрапеўты і анестэзіёлагі.
Раней Беларусь накіравала атрад ратавальнікаў у Турцыю для разбору завалаў у зоне землетрасення.