14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гуманітарная дапамога сёння будзе дастаўлена ў гарады Краматорск і Севераданецк на ўсходзе Украіны, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі.
"Сёння раніцай гуманітарны канвой МНС Беларусі выехаў з Харкава. Накіроўваемся на Краматорск і Севераданецк", - праінфармавалі ў МНС. Гуманітарная дапамога ў абодва гарады будзе дастаўлена сёння.
Як паведамлялася, беларуская гуманітарная дапамога была накіравана ва Украіну 11 чэрвеня, на наступны дзень калона прыбыла ў Кіеў. Там частка грузу была перададзена місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа, затым калона накіравалася да Харкава. Як паведамляў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксандр Худалееў, у Краматорску і Севераданецку слабаабароненым будуць прадастаўлены камплекты мэблі і халадзільнікі. МНС Беларусі перадасць 75 камплектаў парт з крэсламі для старэйшага школьнага ўзросту, 75 шаф для школьных прылад і падручнікаў і 44 халадзільнікі "Атлант" для школ і медыцынскіх устаноў.-0-