20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Верталёт Мі-26 МНС Беларусі прыбыў у Турцыю для тушэння лясных пажараў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
У адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы экіпаж на паветраным судне прыбыў у Турцыю, дзе будзе аказваць садзейнічанне ў ліквідацыі пажараў у экасістэмах. Вопытныя беларускія авіятары будуць несці дзяжурства ў раёне горада Антальі.
Раней для аказання дапамогі турэцкаму боку быў накіраваны верталёт Мі-8.
У МНС таксама адзначылі, што супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый ажыццяўляецца доўгія гады. У мінулым годзе пры ліквідацыі пажараў у Турцыі беларускія авіятары зрабілі 265 вылетаў, а агульны налёт склаў 461 гадзіну.