12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць сродкі на адпачынак і аздараўленне 415 дзяцей з Сірыі ў маі-чэрвені 2019 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Праграма знаходжання прадугледжвае аказанне дзецям санаторна-аздараўленчых паслуг на базе лагера, правядзенне экскурсійна-культурных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у Мінску і рэгіёнах краіны.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі на арганізацыю для 43 дзяцей-спартсменаў з Сірыі сумесных вучэбна-трэніровачных збораў на базе Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву ў красавіку 2019 года. Праграма іх знаходжання ў тым ліку прадугледжвае правядзенне спартыўна-аздараўленчых і экскурсійна-культурных мерапрыемстваў у гарадах Беларусі.
Запрашэнне дзяцей з Сірыі накіравана на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі ў гуманітарнай сферы, а таксама ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі ў свеце.