1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" для 92 дзяцей з Кітая. На гэтыя мэты з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляецца амаль Br387 тыс. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Фінансавыя сродкі выдзелены ў мэтах рэалізацыі мемарандума аб намерах супрацоўніцтва ў галіне аздараўлення непаўналетніх грамадзян паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і Кітая ад 10 студзеня 2019 года.
Традыцыйна ў праграму знаходжання кітайскіх дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе цэнтра "Зубраня" і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і іншых рэгіёнах.
Узаемнае запрашэнне дзяцей будзе садзейнічаць істотнаму паглыбленню супрацоўніцтва краін у сацыяльна-гуманітарнай сферы. Гэта стане яшчэ адным значным мерапрыемствам у рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.