6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы на агульную суму больш як Br1,08 млн вызначаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 2 красавіка 2021 года нумар 190, якая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, у Сірыю будуць адгружаны лекавыя сродкі, цукар, трансфарматары, а таксама шасі, грузавікі, аўтабетоназмешвальнік, самазвал і седлавы цягач МАЗ.
Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству прамысловасці і Міністэрству транспарту і камунікацый даручана забяспечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Сірыю.
Міністэрства замежных спраў акажа садзейнічанне ў перадачы сірыйскаму баку гуманітарнай дапамогі.
Міністэрству фінансаў даручана пакрыць неабходныя транспартныя, камандзіровачныя і іншыя расходы. Акрамя таго, Мінфін выдзеліць сродкі для кампенсавання міністэрствам і ведамствам, якія забяспечылі водпуск матэрыяльных каштоўнасцей, іх кошту за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.