9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных ЦВК на 10.00, прэзідэнцкія выбары адбыліся і ў Магілёўскай вобласці. У рэгіёне прагаласавала 53,87 працэнта выбаршчыкаў, паведамляе БЕЛТА.
Раней па выніках датэрміновага галасавання адбыліся выбары ў Гомельскай вобласці. Паводле даных на 10.00, яўка выбаршчыкаў у гэтым рэгіёне - 57,82 працэнта.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына праінфармавала, што выбарчыя ўчасткі адкрыліся і працуюць у штатным рэжыме: прэтэнзій і канфліктаў няма.
Прызнаецца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палавіну грамадзян, уключаных у спіс выбаршчыкаў. Створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 231 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, 13 - у воінскіх часцях і 44 - за межамі Беларусі.
Сачыць за ходам выбарчай кампаніі будуць 248 міжнародных і амаль 50 тыс. нацыянальных наглядальнікаў.