Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

10 Стд 2025

У рабоце Інфацэнтра ЦВК прымуць удзел каля 600 прадстаўнікоў замежных і нацыянальных СМІ

У рабоце Інфацэнтра ЦВК прымуць удзел каля 600 прадстаўнікоў замежных і нацыянальных СМІ
Фота з архiва

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рабоце Інфацэнтра ЦВК прымуць удзел каля 600 прадстаўнікоў замежных і нацыянальных СМІ, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 24 студзеня пачне работу Інфармацыйны цэнтр ЦВК, ён будзе размешчаны ў Палацы Рэспублікі. 24 студзеня ў цэнтры пройдзе пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Маладзёжны турнір Выбар.BY. Будзе таксама адкрыта выстаўка "Развіццё выбарчага права ў гістарычнай рэтраспектыве", - расказаў Ігар Карпенка. - 25 студзеня пройдзе прэс-канферэнцыя старшыні Цэнтральнай камісіі аб падрыхтоўцы выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе. 26 студзеня з цэнтра будуць трансліравацца даныя аб ходзе галасавання (у 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00) з уключэннямі з рэгіёнаў (па асобным плане) і цэнтра грамадскага назірання за выбарамі".

У цэнтры будуць працаваць эксперты, наглядальнікі, журналісты.

"27 студзеня ЦВК правядзе прэс-канферэнцыю па папярэдніх выніках галасавання, - адзначыў кіраўнік ЦВК. - Свае заключэнні агучаць па выніках назірання місій міжнародных наглядальнікаў, а таксама іншых удзельнікаў замежнага назірання. Таксама ў рабоце Інфармацыйнага цэнтра будуць прымаць удзел каля 600 прадстаўнікоў замежных і нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі".

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі