Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

4 Ліс 2024

У Мінску ўтвораны гарадская і раённыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі

У Мінску ўтвораны гарадская і раённыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі
Скрыншот відэа Мінгарвыканкама

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для арганізацыі правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сталіцы ўтвораны Мінская гарадская і 9 раённых камісій. Рашэнне прынята сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета і Мінгарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Камісіі сфарміраваны ў максімальным складзе. Мінская гарадская - 13 членаў, раённыя - па 11 членаў у кожнай.

Усяго ў камісіі вылучана 117 прадстаўнікоў: з іх 93 накіраваны палітычнымі партыямі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі, 24 чалавекі - грамадзянамі шляхам падачы заяў. Пры абмеркаванні кандыдатур за аснову браўся вопыт работы прэтэндэнтаў у выбарчых камісіях, іх дзелавыя і прафесійныя якасці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

"Мы разлічваем на тое, што ўсе склады тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія сфарміраваны ў горадзе Мінску, будуць працаздольнымі калектывамі, якія будуць забяспечваць у неабходным тэмпе работу па арганізацыі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", - адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.

"У склад выбарчых камісій вылучылі сваіх кандыдатаў усе палітычныя партыі: Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя, Беларуская партыя "Белая Русь", Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, а таксама грамадскія аб'яднанні: Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, прафсаюзныя арганізацыі, - дапоўніў Андрэй Стрыгельскі. - Гэта людзі, якія, як правіла, працавалі ў складзе тых ці іншых выбарчых камісій у перыяд адзінага дня галасавання і раней у перыяд правядзення выбарчых кампаній. Амаль 80 працэнтаў кандыдатур - прадстаўнікі грамадскасці, якія вылучаны палітычнымі партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі і працоўнымі калектывамі. Таму разлічваем на тое, што сённяшняе пасяджэнне, дзе разгледжаны ўсе кандыдатуры, стане той зыходнай кропкай, калі мы пачнём ужо актыўную работу па правядзенні электаральнай кампаніі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі