Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

16 Чэр 2020

У Беларусі і за мяжой створана 5 767 участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта

У Беларусі і за мяжой створана 5 767 участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта
Фота з архiва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і за мяжой створана 5 767 участкаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці створана 910 участкаў для галасавання, у Віцебскай - 750, у Гомельскай - 997, у Гродзенскай - 656, у Мінскай - 992, у Магілёўскай - 731, у Мінску - 687.

У санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, сфарміраваны 231 участак, у воінскіх часцях - 13, за межамі Беларусі - 44.

У Беларусі да 21 чэрвеня прадаўжаецца вылучэнне кандыдатаў у члены ўчастковых выбарчых камісій. Сваіх прэтэндэнтаў могуць прапаноўваць палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне. Дакументы падаюцца ў раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі.

Тэрытарыяльныя камісіі на выбарах ужо сфарміраваны. У іх складзе 1989 чалавек, 1095 з іх (55,05 працэнта) прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Ад партый у камісіі ўключаны 152 чалавекі (7,64 працэнта), ад працоўных калектываў - 101 (5,08 працэнта), ад грамадзян, якія падалі заявы, - 641 (32,23 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі