Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

6 Ліс 2024

ЦВК: збор подпісаў грамадзян могуць ажыццяўляць толькі члены ініцыятыўных груп

ЦВК: збор подпісаў грамадзян могуць ажыццяўляць толькі члены ініцыятыўных груп
Фота з архiва

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збор подпісаў грамадзян могуць ажыццяўляць толькі члены ініцыятыўных груп. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату ЦВК Алена Грыгаровіч на семінары "Інфармацыйнае суправаджэнне выбарчай кампаніі: асноўныя этапы і асаблівасці арганізацыі" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

7 лістапада стартуе збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. "Збор подпісаў можа праходзіць у форме пікетавання ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Выканкамы прынялі ўжо адпаведныя рашэнні, яны ёсць на афіцыйных сайтах, можна з імі азнаёміцца. Акрамя таго, традыцыйна будзе выкарыстоўвацца збор подпісаў у арганізацыях, па месцы службы, па месцы работы, дома таксама збор подпісаў не забаронены", - адзначыла Алена Грыгаровіч.

Збор подпісаў могуць ажыццяўляць толькі члены ініцыятыўнай групы. "У іх будуць адпаведныя пасведчанні. ЦВК такія пасведчанні ўжо выдала. Гэта ламініраваная картка, у якой пазначана прозвішча, імя, імя па бацьку і членства ў складзе ініцыятыўнай групы. У гэтым пасведчанні няма фатаграфіі. Таму член ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы, павінен паказаць выбаршчыку дакумент, што пацвярджае яго асобу. Гэта значыць любы дакумент з фатаграфіяй. Калі ўзнікаюць пытанні, ці з'яўляецца гэты чалавек членам ініцыятыўнай групы, можна звярнуцца ў тэрытарыяльную выбарчую камісію або ў кол-цэнтр ЦВК", - падкрэсліла Алена Грыгаровіч.

ЦВК зарэгістравала 7 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты: дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай, індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Канапацкай, старшыні Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Сяргея Бобрыкава, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі