Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

4 Ліс 2024

ЦВК зацвердзіла пералік дакументаў, на аснове якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання на выбарах Прэзідэнта

ЦВК зацвердзіла пералік дакументаў, на аснове якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання на выбарах Прэзідэнта

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК зацвердзіла пералік дакументаў, на аснове якіх выдаецца бюлетэнь для галасання пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прынята 4 лістапада на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з ч.2 арт.52 Выбарчага кодэкса ЦВК прадастаўлена права вызначаць дакументы, на аснове якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання, акрамя пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і ідэнтыфікацыйнай карткі. Да такіх дакументаў прапануецца аднесці ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі), вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), білет вучня, студэнцкі білет, а таксама даведка органаў унутраных спраў,  што засведчвае асобу грамадзяніна ў выпадку страты або крадзяжу дакумента - пасведчання асобы", - расказала галоўны саветнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Алеся Урбановіч.

Бюлетэнь выдаецца на аснове гэтых дакументаў толькі пры ўмове, калі грамадзянін уключаны ў спіс выбаршчыкаў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі