Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

20 Ліс 2024

ЦВК: перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікаваць газеты "Рэспублiка" і "Звязда"

ЦВК: перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікаваць газеты
Фота з архiва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні ЦВК разгледжана палажэнне аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожнаму кандыдату ў Прэзідэнты будзе прадастаўлена магчымасць два разы ў прамым эфіры выступіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. На кожнае выступленне кандыдату зарэзервавана не больш за 30 мінут. Эфірны час у радыё- і тэлеэфіры будзе прадастаўляцца ў перыяд з 8 па 17 студзеня 2025 года па рабочых днях. Выступленні будуць выходзіць у эфір у прайм-тайм: па тэлебачанні з 19.00 да 20.00, на радыё - з 8.00 да 9.00, - адзначыла галоўны саветнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату ЦВК Алеся Урбановіч. - Для кандыдатаў прадугледжана магчымасць запісаць выступленне, каб яно трансліравалася ў запісе. Канкрэтныя даты і час выступленняў будуць вызначацца жараб'ёўкай пасля рэгістрацыі кандыдатаў к Прэзідэнты".

З перадвыбарным выступленнем кандыдат у Прэзідэнты выступае асабіста, для ўдзелу ў тэледэбатах ён мае права накіраваць сваю давераную асобу.

"Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікаваць дзве рэспубліканскія газеты - "Рэспублiка" і "Звязда", - дадала Алеся Урбановіч. - У газеце "Звязда" перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікавацца выключна на беларускай мове".

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі