9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК агучыла папярэднія даныя галасавання на закрытых участках, паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На гэты час атрыманы даныя пяці з сямі рэгіёнаў. "Гэта звязана з тым, што практычна да 20.00 нашы брыгады займаліся забеспячэннем галасавання кавідных хворых, якія знаходзяцца дома", - растлумачыла кіраўнік ЦВК. Пакуль не далі справаздачы Мінская і Брэсцкая вобласці.
"Лідзіруе Аляксандр Лукашэнка, па выніках галасавання на закрытых участках пяці рэгіёнаў яму аддалі перавагу 82 працэнты выбаршчыкаў, - праінфармавала Лідзія Ярмошына. - Наколькі я помню, у Святланы Ціханоўскай, якая на другім месцы, недзе каля 5 працэнтаў па закрытых бальнічных участках".
Два чалавекі ў арміі адмовіліся галасаваць, некалькі бюлетэняў несапраўдныя - або не паставілі адзнаку, або паставілі ў двух месцах.
Каменціруючы даныя exit poll, старшыня Цэнтрвыбаркама канстатавала, што яны вельмі падобныя на даныя галасавання на грамадзянскіх закрытых участках, дзе прадстаўлены ўсе слаі насельніцтва.
У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" таксама агучылі даныя закрытых участкаў у сістэме аховы здароўя: Андрэй Дзмітрыеў - 1,34 працэнта, Ганна Канапацкая - 2,38 працэнта, Аляксандр Лукашэнка - 82,08 працэнта, Святлана Ціханоўская - 6,98 працэнта, Сяргей Чэрачэнь - 1,44 працэнта. У воінскіх часцях за Андрэя Дзмітрыева - 0,2 працэнта, Ганну Канапацкую - 0,56 працэнта, Аляксандра Лукашэнку - 93,71 працэнта, Святлану Ціханоўскую - 3,81 працэнта, Сяргея Чэрачня - 0,35 працэнта.