Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

23 Кст 2024

Сергяенка: прэзідэнцкія выбары вызначаць будучыню Беларусі на бліжэйшыя гады

Сергяенка: прэзідэнцкія выбары вызначаць будучыню Беларусі на бліжэйшыя гады
Фота з архiва

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары вызначаць будучыню Беларусі на бліжэйшыя гады, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе ў Беларусі адбудзецца выключна важная і значная грамадска-палітычная падзея - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яны завершаць цыкл электаральных кампаній па абноўленай Канстытуцыі", - сказаў Ігар Сергяенка.

Вынікі будучай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі маюць ключавое значэнне для кожнага грамадзяніна, грамадства і дзяржавы ў цэлым, адзначыў спікер. "Гэта знакавая вяха ў развіцці любой краіны, выпрабаванне на трываласць палітычнай сістэмы дзяржавы. Менавіта прэзідэнцкія выбары вызначаюць будучыню Беларусі на бліжэйшыя гады і напрамкі яе далейшага развіцця", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі