Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

16 Стд 2025

Сацдаследаванне: 85,5 працэнта беларусаў плануюць прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта

Сацдаследаванне: 85,5 працэнта беларусаў плануюць прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта
Фота з архiва

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь плануюць прыняць 85,5 працэнта беларусаў. Такія даныя сацыялагічнага даследавання карэспандэнту БЕЛТА агучыла загадчыца кафедры эканамічнай сацыялогіі і псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці, кіраўнік Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ Ірына Лашук.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: "Ці збіраецеся вы прыняць удзел у маючых адбыцца выбарах?". "Так" адказалі 85,5 працэнта апытаных, "не" - 4,8 працэнта. Яшчэ не вызначыліся 9,7 працэнта.

"Людзі збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах, зрабіць свой усвядомлены палітычны, стратэгічны выбар. Даследаванне паказала ўстойлівасць грамадска-палітычнай абстаноўкі і з'яднанасць грамадства", - адзначыла Ірына Лашук.

У снежні 2024 года праведзена сустрэчнае сацдаследаванне паміж Беларуссю і Сербіяй. У Сербіі даследаванне арганізавана Інстытутам міжнароднай палітыкі і эканомікі з прыцягненнем незалежнага даследчага цэнтра House of Win. У Беларусі апытанне правёў Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У Беларусі апытанне праводзілася метадам пакватэрнага інтэрв'ю (выбарка - 1500 рэспандэнтаў). Асноўная мэта - выявіць асаблівасці ўзаемнага ўспрымання беларусаў і сербаў, вызначыць найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і развіцця дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі. З улікам супадзення часу даследавання з выбарчай кампаніяй у Беларусі асобны блок пытанняў беларускай часткі даследавання датычыўся ацэнкі грамадзянамі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і прыярытэтных электаральных установак грамадзян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі