25 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна арганізаваць дастойна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы павінны арганізаваць гэтыя выбары дастойна. Не таму, што я хачу такім пушыстым выглядаць. Справа ў тым, што нам не трэба дрэнна арганізоўваць выбары. Людзі нас бачаць пастаянна. Мы не выскачылі з-пад плінтуса нечакана, як многія. Недзе былі - бах, цяпер павылазілі ўсе і абяцаюць з верталёта па Беларусі раскідваць грошы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Мы гэта праходзілі. Грошы трэба ў Беларусі зарабляць цяжкай працай, іншага не дадзена. Больш будзеш працаваць - больш заробіш. З верталёта ніхто не скіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы аб працэсе збору подпісаў, Прэзідэнт адзначыў, што колькасць кандыдатаў залежыць толькі ад саміх грамадзян. "Нават калі ўсе 15 будуць кандыдатамі, ну і што, людзі так вырашылі. А на выбарах усе вызначацца, за каго галасаваць, як галасаваць", - адзначыў беларускі лідар.