Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

23 Кст 2024

Карпенка: ЦВК гатова да пачатку выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі

Карпенка: ЦВК гатова да пачатку выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі
Фота з архiва

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная выбарчая камісія гатова да пачатку выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цэнтральная камісія гатова да пачатку выбарчай кампаніі, старт якой дае пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб назначэнні выбараў. На гэты момант намі ўжо распрацаваны праекты метадычных рэкамендацый для тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, формы дакументаў, каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў, візуальная канцэпцыя і праекты адпаведных пастаноў, памяткі для нацыянальных і міжнародных наглядальнікаў, прадстаўнікоў СМІ", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, назначэнне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 26 студзеня 2025 года ў поўнай меры адпавядае Канстытуцыі і Выбарчаму кодэксу. "Правядзенне выбараў у гэту дату дасць магчымасць рацыянальна выкарыстаць тэхнічныя, фінансавыя, інфармацыйныя, чалавечыя рэсурсы і завершыць працэс фарміравання ўсіх органаў улады на аснове абноўленага канстытуцыйнага заканадаўства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі