9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 14.00 склала 65,19 працэнта. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 63,5 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 67,35 працэнта, Гомельскай - 75,83 працэнта, Гродзенскай - 65,75 працэнта.
У Мінскай вобласці прагаласавалі 64,21 працэнта выбаршчыкаў, Магілёўскай - 72,57 працэнта. Горад Мінск перайшоў пяцідзесяціпрацэнтны рубеж - 52,3 працэнта. "Такім чынам, усяго па Беларусі прагаласавалі 65,19 працэнта выбаршчыкаў", - праінфармаваў Вадзім Іпатаў.