9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 10.00 склала 45,33 працэнта, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 40,49 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 45,28 працэнта, Гомельскай - 57,82 працэнта, Гродзенскай - 42,47 працэнта.
У Мінскай вобласці прагаласавалі 43,79 працэнта выбаршчыкаў, Магілёўскай - 53,87 працэнта, Мінску - 36,08 працэнта.
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8.00 і прадоўжаць сваю работу да 20.00. На выбарах створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 за мяжой. На тых, што адкрыты ў воінскіх часцях (13), а таксама ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах (231), участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне скончаным і раней за 20.00, калі свой выбар зрабілі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.