9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еxit poll (апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў) выкананы зладжана і па інструкцыі. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў генеральны дырэктар Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі Валерый Фёдараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Беларусі я ўпершыню назіраю за правядзеннем еxit poll. Было цікава паглядзець, як непрафесійная служба справіцца з такой задачай. А задача была аб'ёмная: 320 участкаў, больш за 12 тыс. чалавек. Я быў на ўчастках у Мінску, Дзяржынску і Нясвіжы. Усюды работнікі стаялі па трое, як трэба. У іх была строгая інструкцыя, і яны яе выканалі, нягледзячы на гарачыню, дождж і пандэмію. На мой погляд, гэта складаная даследчая аперацыя адбылася, хлопцы і дзяўчаты зрабілі сваю справу. У плане метадалагічнай часткі ўсё зроблена адэкватна і эфектыўна", - лічыць Валерый Фёдараў.
У сваю чаргу старшыня Беларускага камітэта міжнародных арганізацый Павел Алекса дадаў, што ў асноўным апытанне праводзілася ў штатным рэжыме без здарэнняў. Было толькі некалькі выпадкаў. "Так, у Мазыры была спроба выхапіць сумку з апытальнымі анкетамі. А ў Гродзенскай вобласці былі спробы прадставіцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і выстаўляліся патрабаванні пакінуць участак. Добра, што сітуацыі ўдалося вырашыць на месцы і ніводны ўчастак не быў зняты", - рэзюмаваў ён.